П'яная пенсіянерка палохала пасажыраў дызель-цягніка "бомбай"

Як паведамляе БелаПАН, інцыдэнт адбыўся 4 чэрвеня ў дызелі Полацк—Віцебск. На станцыі Віцебск да супрацоўнікаў транспартнай міліцыі звярнуліся дзве пасажыркі дызель-цягніка. Яны распавялі, што пасля адпраўлення з прыпынку Грышаны ў трэці вагон зайшла невядомая жанчына і паведаміла, што ў яе знаходзіцца бомба. Жанчына заявіла, што яна можа і прадэманстраваць выбуховае прыстасаванне. 


Міліцыянты затрымалі няўдалую "тэрарыстку". Ёй апынулася 69-гадовая нецвярозая пенсіянерка з Віцебску. Выбуховага прыстасавання ў жанчыны не было. Затрымкі ў руху цягнікоў не было.