Праваабаронцы пералічылі дзяржаве грошы, сабраныя для Бяляцкага

Грошы, якія павінен аплаціць праваабаронца Алесь Бяляцкі, пералічылі дзяржаве. На 24 студзеня прызначаны разгляд касацыйнай скаргі па справе праваабаронцы. Калегі Бяляцкага спадзяюцца, што пералічаная сума дапаможа змякчыць пакаранне.

"Мы пералічылі 757 мільёнаў з сабраных 804 мільёнаў. Астатнія грошы пойдуць у тым ліку на падтрымку іншых палітвязняў", — распавядае Еўрарадыё праваабаронца Уладзімір Лабковіч.

Нагадаем, Алеся Бяляцкага асудзілі на 4,5 года з канфіскацыяй маёмасці. Праваабаронцу абвінавацілі ва ўтойванні падаткаў. Акрамя ўсяго Бяляцкі мусіў выплаціць 757 мільёнаў рублёў нанесенай дзяржаве шкоды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі