Першы муж Вольгі Класкоўскай гатовы забраць сваю дачку ў Беларусь

Паводле рашэння беларускага суда, прынятага яшчэ да эміграцыі Вольгі Класкоўскай, апекуном Міраславы з'яўляецца яе бацька, Віталь Навумовіч. Дзяўчынка таксама зарэгістраваная ў яго мінскай кватэры, адзначае Радыё "Свабода".

Нагадаем, што месцазнаходжанне Міраславы зараз не вядомае. Яе маці Вольга Класкоўская апынулася ў шведскай турме па абвінавачанні ў замаху на забойства другога мужа.

Сувязь з Міраславай падтрымлівае сябар Вольгі былы сустаршыня Саюзу беларусаў Швецыі Аляксей Ліцвінчык. Ён кажа, што, па словах Міраславы, у яе ўсё ёсць, яна мае кантакт з сваёй бабуляй у Беларусі.

Міраславе Навумовіч 11 гадоў.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі