Парнаграфічны раман для жанчын атрымаў "літаратурнага Оскара"
Эратычны раман Э.Л.Джэймс "50 адценняў шэрага" працягвае сваё трыўмфальнае шэсце па свеце.
Кніга стала лаўрэатам прэстыжнай Брытанскай кніжнай прэміі National Book Awards 2012 у намінацыі "Папулярная літаратура". Гэтую ўзнагароду называюць "літаратурным Оскарам", адзначае ВВС.
Для 49-гадовай хатняй гаспадыні Э.Л.Джэймс гэта ўжо не першая ўзнагарода. Амерыканскі часопіс Publishers Weekly назваў пісьменніцу "Чалавекам года", а часопіс Таймс уключыў яе ў сотню самых уплывовых людзей свету.
Кнігу называюць "першым творам, дзе парнаграфія пададзеная выключна з жаночага пункту гледжання". Гэтая гісторыя кахання і жарсці нявопытнай студэнткі Анастасіі Стыл і прыгажуна-мільярдэра Крысціяна Грэя стала рэкардсменам па хуткасці продажаў. Яна абагнала нават такіх "гігантаў", як серыя раманаў пра Гары Потэра і "Прыцемкі". У 37 краінах было прададзена больш за 30 мільёнаў кніжак.
Фота — svit24.net