Паляк хацеў правесці ў Беларусь 850 грамаў амфетаміну (фота)

Больш дасканала праверыць аўтамабіль паляка памежнікі вырашылі пасля таго як высветлілася, што дарожныя правы кіроўцы раней ужо былі скасаваныя. Супрацоўнікі памежнага пераходу прывялі сабаку, які ўнюхаў наркотыкі, піша Kurier Poranny.

У Польшчы такі аб’ём амфетаміну пры продажы ў розніцу каштуе прыкладна 50 тысяч злотых (каля 17 тысяч долараў). У Беларусі — значна больш.

Затрыманаму пагражае пазбаўленне волі да 8 гадоў.