NASA рыхтуе новы марсаход — пераемніка Curiosity

Гэта будзе чарговы крок да пілатаванага палёту на Марс, запланаванага пасля 2030 года. Новы марсаход будзе мець тыя ж інжынерныя рашэнні, што і Curiosity. Яго кошт ацэньваецца прыкладна ў 1,5 мільярда долараў, адзначае РАР.

Нагадаем, Curiosity сеў на паверхню Марса ў жніўні сёлета. Ён прызямліўся ў кратары Гейла і бярэ пробы глебы, горных пародаў і атмасферы Марса. Curiosity выявіў на паверхні Марса сляды вугляроду, які з'яўляецца асноўным "будаўнічым матэрыялам" жывых арганізмаў. Аднак гэта не азначае, што на Марсе ёсць жыццё.

Фота — ria.ru