МУС Кыргызстана апазнаў спадарожнікаў брата Бакіева

На фотаздымку, які ўжо абляцеў розныя СМІ, праваахоўнікі Кыргызстану апазналі экс-супрацоўніка Службы дзяржаховы краіны Тахіра Рысаліева і Рустама Сайдуева, сябра малодшага сына экс-прэзідэнта Максіма Бакіева.

У Бішкеку кажуць, што яны абвешчаны ў вышук і праходзяць як асноўныя падазроныя па справе забойства экс-кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Медэта Садыркулава, дырэктара міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў Сяргея Слепчанкі і кіроўцы Кубата Сулайманава. Кыргызскія праваахоўнікі кажуць, што некалькі разоў дасылалі ў Беларусь запыт наконт гэтых асобаў, аднак кожны раз атрымлівалі адказ, што звестак пра іх няма, перадае interfax.by.

Нагадаем, што фотаздымак брата былога кыргызскага лідара Жаныбека Бакіева са спадарожнікамі быў зроблены блогерамі каля кавярні "Грунвальд" на вуліцы Маркса ў цэнтры Мінска. Жаныбек Бакіеў таксама абвешчаны ў міжнародны вышук за шэраг злачынстваў, у тым ліку масавы расстрэл дэманстрантаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі