Лукашэнка патрабуе войска, адпаведнае сённяшняму дню

Лукашэнка: "Мы дамаўляліся пра тое, што нам трэба яшчэ раз паглядзець на нашае войска і прыняць рашэнне ў напрамку яго, можа быць, не мадэрнізацыі, а ўдасканалення. Каб мы не пайшлі не тым шляхам (таму што гэта вялікія выдаткі), а стваралі войска адпаведна тым выклікам, якія сёння існуюць. Тое ж самае магу сказаць і па колькасці, і па персаналіях, і па структуры Узброеных Сіл. Таму мы прынялі рашэнне, што збяруцца разумныя людзі, у нас іх дастаткова ў войску, і з улікам апошніх падзей у розных рэгіёнах свету мы яшчэ раз паглядзім на нашы Узброеныя Сілы. Гэта галоўнае пытанне".

Кіраўнік Беларусі паведаміў, што неабходна навесці парадак у гарнізонах і часцях. Таксама ён заявіў, што няма патрэбы трымаць у войску старыя ўзбраенні, бо ў сучаснай вайне яны не могуць быць ужытыя.

У цэлым Лукашэнка станоўча ацаніў дзейнасць Міністэрства абароны.

Фота — belaruspartisan.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі