Live-відэа The Toobes i джэм Lilac удзельнічаюць у конкурсе Nokia Music

Канцэртнае відэа гурта The Toobes, а таксама джэм ад гурта Lilac удзельнічаюць у конкурсе Nokia і Sundance London на лепшы кароткаметражны фільм пра музычную культуру роднага горада. Менавіта гэтыя калектывы, на думку фільммэйкера Віталя Яронскага, які і даслаў заяўкі, з’яўляюцца найбольш яскравымі музычнымі прадстаўнікамі альтэрнатыўнага Мінска.

The Toobes — трушныя хлопцы, якія самі сябе зрабілі, у іх музыцы гучаць сапраўдныя эмоцыі, — тлумачыць выбар музыкаў Віталь. — З Lilac тая ж сітуацыя! Я іх даўно ведаю і гэта людзі, што выраслі ў Мінску, а таму можна сказаць, што гэта і ёсць гучанне Мінска. Праўда, такіх прыкладаў яшчэ шмат можна знайсці. Таму хронаметраж дакументалкі можна зрабіць хвілінаў на 10, я іх у прынцыпе бачу”.


Віталь прызнаецца, што падаваў заяўку на ўдзел у апошні дзень і абсалютна непадрыхтаваным. Проста зразумеў, што ролікі з The Toobes i Lilac вельмі добра падпадаюць пад умовы ўмовы конкурсу. Пераможца якога, дарэчы, атрымае ад Nokia і Sundance London 5 тысяч долараў на здымкі кароткаметражнай дакументальнай стужкі пра “гучанне роднага горада”.

Раней Віталь Яронскі ўдзельнічаў у конкурсе кліпаў для Sigur Ros, але прайграў іншаму беларускаму фільммэйкеру Руслану Фядотаву. Зараз яму не хапае некалькі соцень галасоў, каб патрапіць у ТОР 10, далей лёс фільма пра гучанне Мінска будзе вырашаць прафесійнае журы. Прагаласаваць за адзін з ролікаў можна на старонцы talenthouse.com: за відэа Lilac, за відэа The Toobes.


Фота: mitrofanova-m.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі