Лідзія Ярмошына: Я сама, акрамя Статкевіча, нікога не памятаю

Такое меркаванне выказала старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына на заключным паседжанні ЦВК, дзе падводзіліся вынікі парламенцкіх выбараў.

Лідзія Ярмошына: “У палітычнай тусоўцы, у гэтым асяродку, дзе асобы, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, успрымаюцца як сябры, то, напэўна, на іх гэта паўплывала і на іх асяродак. Для астатніх грамадзян, большасць з якіх ужо наўрад ці памятаюць гэтыя імёны, я, уласна кажучы, сама апроч Міколы Статкевіча нікога не памятаю, то, я думаю, гэта ніяк не паўплывала”.

Палітычных вязняў, упэўненая Ярмошына, у Беларусі няма. Маўляў, палітвязні – гэта тыя люзі, якія сядзяць за кратамі за свае меркаванні і погляды. У нас жа сядзяць за тое, што парушалі грамадскі парадак і пагражалі жыццю сябрам Цэнтравыбаркама, якія вечарам 19 снежня знаходзіліся ў Доме ўраду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі