“Могуць паўтарыць”. Спіс прыдуркаватых па версіі беларускага прапагандыста

Прапагандысты наяжджаюць адзін на аднаго

Прапагандысты наяжджаюць адзін на аднаго / @rubanau_collage

Прапагандыст з АНТ Ігар Тур наехаў на прыхільнікаў крамлёўскага лозунгу “Можам паўтарыць”. Медыйшчык, які яшчэ нядаўна апраўдваў вайну ва Украіне, заявіў, што ўжыванні гэтых словаў “сведчаць пра прыдуркаватасць тых, хто гэта піша”.

А мы вырашылі скласці спіс “прыдуркаватых” публічных асобаў па версіі Тура.

Начальнік Тура Марат Маркаў

30 снежня 2023 года кіраўнік АНТ Марат Маркаў дазволіў сабе крыху пафантазіраваць. “Мне вельмі хочацца, паколькі яны [Захад. — Еўрарадыё] так мараць нас знішчыць усіх і, не саромеючыся ўжо пра гэта кажуць, каб вынікам гэтага знішчэння было тое, што мы ў атачэнні «Вагнера» і 3214 [спецназ Унутраных войскаў. — Еўрарадыё] пілі б спакойна каву недзе яшчэ раз на Елісейскіх палях”, — сказаў ён у “Клубе рэдактараў” на “Беларусь 1”.

“Могуць паўтарыць”. Спіс прыдуркаватых па версіі беларускага прапагандыста
Марат Маркаў / ont.by

Ну то бок, наўпрост словаў “Можам паўтарыць” не сказаў. Але вельмі дакладна апісаў сітуацыю. Ай-яй-яй, Ігар Тур, як недальнабачна!

Уладзімір Пуцін  

Яшчэ да пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне, у 2020 годзе, у межах праекта ТАСС "20 пытанняў Уладзіміру Пуціну" інтэрв'юер Андрэй Вандэнка распытаў палітыка пра яго адносіны да лозунгаў "Дзякуй дзеду за Перамогу!", "На Берлін!" і "Можам паўтарыць". Той ухваліў толькі першы, а наконт апошняга выказаўся асцярожна: “Калі нехта асмеліцца зрабіць нешта падобнае [нападу нацысцкай Германіі на СССР] — мы паўторым”.

Ніхто нічога падобнага не зрабіў. Давялося ім самім.

Прапагандыст Яўген Пуставы (цяпер — дэпутат Мінгарсавета)

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі