Беларусь — гэта Еўропа, але ёсць нюанс і ён не ў геалакацыі — эфір

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

На пачатку траўня ў шэрагу краін Усходняй Еўропы адзначалася 20-я гадавіна ўваходжання ў склад Еўрапейскага саюза. Не святкавалася, а менавіта адзначалася — без парадаў, салютаў, “лідараў” на трыбунах і натоўпаў прымусова-шчаслівых грамадзян. Прапагандысты з краін на ўсход ад Польшчы, краін Балтыі ды Венгрыі скажуць, што ўсяго гэтага не было таму, што радавацца няма нагодаў і вартых гонару вынікаў у гэтых краін Усходняй Еўропы няма. Але прапаганда на тое і прапаганда, каб не параўноўваць лічбы і ўзровень дабрабыту, а даказваць, што абраны нязменным лідарам краіны шлях — правільны і вядзе да шчаслівай будучыні нібыта нават народу гэтай краіны.

Чым адрозніваецца шлях, абраны Лукашэнкам для Беларусі і нашых суседзяў, якія пайшлі ў ЕС? Ці сапраўды ў Еўрасаюзе лепш з пункту гледжання дабрабыту звычайнага чалавека і адкуль тады ў Еўпропе столькі еўраскептыкаў? Ці моцна ўзбагаціцца рэжым за кошт маёмасці сваіх апанентаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер, бізнесмен, сябра выбарчага спісу “Блок Пракоп’ева-Ягорава” на выбарах у Каардынацыйную раду Аляксандр Кныровіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі