Кыргызстан патрабуе ад Мінска выдаць Курманбека Бакіева

Пра гэта сказаў прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў у эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы”, паведамляе РИА Новости.

Нагадаем, што ў красавіку 2010 года ў краіне прайшоў дзяржаўны пераварот. У часе штурму будынку ўрада ў Бішкеку і масавых беспарадкаў загінулі каля 90 чалавек і паўтары тысячы атрымалі раненні. Затым Курманбек Бакіеў, тагачасны кіраўнік Кыргызстану, уцёк разам з двума братамі. Яны былі завочна абвінавачаныя ў масавым забойстве з перавышэннем службовых паўнамоцтваў і абвешчаныя ў міжнародны вышук.

Цяперашні кыргызскі лідар не стаў падрабязна каментаваць інфармацыю пра тое, што Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства. Ён толькі адзначыў, што “гэта права Лукашэнкі, каму выдаваць пашпарт”.

Ён таксама дадаў, што Кыргызстан просіць і іншыя замежныя дзяржавы выдаць усіх, хто замешаны ў крывавых падзеях 2010 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі