Курсы долара і расійскага рубля выраслі, а курс еўра знізіўся
У чацвер на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара вырас на 10 рублёў і складае 8660 рублёў, курс еўра знізіўся на 10 рублёў — да 11310. Курс расійскага рубля вырас з 284,5 да 285 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у сераду курс долара вырас на 40 рублёў, а курс еўра — на 30.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net