Курс долара ізноў знізіўся

Сёння на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі. Курс амерыканскага долара па іх выніках знізіўся з 8460 да 8400 беларускіх рублёў, паведамляе Onliner.by.

А вось курс еўра наадварот вырас адразу на 50 беларускіх рублёў – з 10760 да 10810. Расійскі рубль знізіўся ў параўнанні з учарашнім днём з 267 да 266 беларускіх.

Нагадаем, што ўчора курс амерыканскай валюты таксама знізіўся з 8470 да 8460 беларускіх рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі