Кіроўца знайшоў у сваім аўтобусе 500 тысяч долараў і вярнуў уладальніцы

Як паведамляе ВВС, высветлілася, што сумку пакінула сталая жанчына. У ёй былі грошы, якія яна збірала ўсё сваё жыццё. Паліцыя адшукала яе па банкаўскім чэку, які ляжаў разам з банкнотамі.