“Хартыя 97” аднавіла працу
Сайт быў зламаны хакерамі двойчы — 29 і 30 снежня.
Пасля другой атакі сайт не працаваў амаль суткі. У першы дзень зламыснікі выдалілі частку архіва і размясцілі на старонцы Хартыі-97 матэрыял з абразамі на адрас Ірыны Халіп — журналісткі і жонкі палітвязня Андрэя Саннікава. Затым пачалася DDoS-атака. 30 снежня невядомыя замянілі змест аднаго з матэрыялаў, змясціўшы абразы на адрас рэдактара сайта Наталлі Радзінай.
На думку Радзінай, якую яна выказала ў інтэрв’ю БелаПАН, гэта справа рук
беларускіх спецслужбаў. Жанчына па-ранейшаму засцерагаецца фізічнай расправы
над журналістамі.
Рэдакцыя Хартыі-97 працуе ў Літве. У гэтай краіне Наталля Радзіна атрымала
палітычны прытулак, бо ёй пагражала турма пасля падзеяў 19 снежня 2010 года.