Халіп: Атрымаю "пуцявы ліст", ставячы штампы па маршруце свайго следавання

Еўрарадыё паразмаўляла з Ірынай Халіп, жонкай палітвязня Андрэя Саннікава, пра тое, у якія рамкі паставіла яе беларускае правасуддзе.
110809 Khalip_site.mp3
Халіп: Раз на тыдзень я павінна адзначацца ў міліцыі, а 22-й гадзіне я павінна быць дома. І апроч таго, я не магу нікуды выехаць, і пасля 22-й вечара да мяне яшчэ будуць прыходзіць і кантраляваць.

Еўрарадыё: Атрымліваецца, што вы нават за горад не можаце выехаць?

Халіп: Абсалютна. Напрыклад, нават выехаць на лецішча на два-тры дні са сваім сынам, каб ён падыхаў свежым паветрам, я не магу. Такім чынам, атрымліваецца, што ў мяне застаецца і падпіска аб нявыездзе і хатні арышт. Бо ўначы будуць прыходзіць — гэта вельмі жорстка.

Еўрарадыё: А як гэта выглядае ў іншых асобаў, якія адбываюць пакаранне па справе 19 снежня і не знаходзяцца ў турме?

Халіп: Я ведаю, што, напрыклад, Сяргей Марцалеў, які ішоў са мной па адной справе (і мы нават прапісаныя з ім у адным раёне, такім чынам, у адной інспекцыі сталі на ўлік), ён увогуле не павінен прыходзіць у міліцыю. Фядута таксама, Дзмітрыеў таксама. Пра іншых я пакуль не ведаю.

Еўрарадыё: Ці вы зараз можаце паўплываць на гэты прысуд?

Халіп: "Не, гэта ўжо канчаткова. Мяне больш за ўсё цікавіла, а што рабіць, калі мне дадуць доўгае спатканне з мужам? Рана ці позна гэта адбудзецца — гэта трое сутак".

Еўрарадыё: І што вам не гэта адказалі?

Халіп: "Мне адказалі, што тады я напішу заяву, мне выдадуць адмысловы дазвол, выдадуць, як нейкім дальнабойшчыкам, "пуцявы ліст", і я павінна буду недзе ставіць яшчэ нейкія штампы па маршруце свайго следавання, і ў наваполацкай зоне яго таксама павінны будуць праштампаваць...”

Еўрарадыё: Таксама з’явілася інфармацыя, што ў вас здымалі адбіткі пальцаў ужо пяць разоў. З чым гэта звязана, можа, у вас "мяняюцца" гэтыя адбіткі?..

Халіп: Ведаеце, удзельнікі каманды Саннікава мяняюць капілярныя лініі вельмі лёгка, і таму нас трэба кантраляваць заўсёды. Справа ў тым, што пакуль мяне не прывезлі ў СІЗА КДБ, а было гэта толькі 20 снежня вечарам, мяне амаль што суткі цягалі па розных ізалятарах і ў кожным здымалі адбіткі пальцаў. У кожным — на Акрэсціна ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, потым на Акрэсціна ў іншым будынку, у ізалятары часовага ўтрымання, потым недзе ў "Сцяпянцы" ці ва "Ўруччы", у мінскім раённым ізалятары часовага ўтрымання і ў СІЗА КДБ. Дзе б я ні апынулася, першым чынам мяне вялі здымаць адбіткі пальцаў".

Еўрарадыё: А вы не пыталіся, чаму так часта?

Халіп: "Пыталася. Мне адказалі, што, аказваецца, грошай у нас ёсць толькі на тое, каб разганяць дэманстрантаў, а на тое, каб зрабіць агульную базу дадзеных, да якой бы мелі доступ усе супрацоўнікі кожнай гэтай установы, на гэта няма грошай.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі