Кандрацьеў выклікаў Гутара на таварыскі матч з Венгрыяй

Таварыская гульня пройдзе 6 лютага ў Белеку.

Як паведамляе сайт bff.by, на яе Георгій Кандрацьеў выклікаў 18 чалавек:

брамніка Аляксандра Гутара, які збіраецца сыходзіць з БАТЭ, Максіма Бардачова, Аляксандра Валадзько, Ягора Філіпенку, Іллю Алексіевіча, Віталя Радзівонава (усе — БАТЭ), Сяргея Верамко, Дзмітрыя Вярхоўцава, Станіслава Драгуна (усе — "Крылы Саветаў", Расія), Аляксандра Мартыновіча ("Краснадар", Расія), Сергея Кісляка ("Рубін", Расія), Яна Цігарава ("Лакаматыў", Расія), Віталя Трубілу, Уладзіміра Хвашчынскага (абодва — "Дынама", Мінск), Сяргея Балановіча ("Шахцёр", Салігорск), Максіма Жаўнерчыка ("Кубань", Расія), Антона Пуцілу ("Фрайбург", Нямеччына), Рэнана Брэсана ("Аланія", Расія).

Гульня пройдзе на стадыёне Bellis Hotel Sports Center, пачатак а 18-й па мясцовым часе.

Фота: goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі