Гурт “Йо-Йо” прадстаўляе песню-прадвесніцу новага альбома (слухаць)

Гурт “Йо-Йо” нарэшце скончыў працу над альбомам "Respect Менделееву", выхад якога анансаваўся яшчэ на пачатку гэтага года. У якасці затравачкі музыкі вырашылі прэзентаваць на ЕўрарадыёАлое”, адну з адзінаццаці песень дыска.

Слухаць "Алое":

yoyo_-_aloe.mp3

“Песня, як і ўсе нашы астатнія, пра вечнае, пра каханне, — тлумачыць нечаканы выбар расліны для прысвячэння песні фронтмэн гурта Віктар Гурын. — Там ключавы выраз: “Вернусь лишь тогда, когда на окне зацветёт алое”. Кажуць, што алоэ цвіце, але я ніколі не бачыў, таму ў гэтай песні “вярнуся, калі адбудзецца нешта незвычайнае”.


Прэзентацыя трэцяга альбома намечаная на Стары Новы год, 13 студзеня ў клубе “Квартира №3” (вул.Кульман 3). Там жа можна будзе набыць дыск, які самі музыкі называюць “другім нараджэннем гурта”. З’явіцца альбом "Respect Менделееву" і ў інтэрнэце, але не раней за канцэрт.

Нагадаем, папярэдні альбом "Йо-Йо" "Невозможный" выйшаў у 2007 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі