"Йо-Йо" выказвае свой "Respect Менделееву"

Мінскі ска-калектыў "Йо-Йо" скончыў запіс новага, трэцяга па ліку студыйнага альбома. На дыску, які атрымаў назву "Respect Менделееву", будзе 11 песень, большасць з якіх ужо цалкам гатовыя.

"Размаўляў з Сашам Кулінковічам, магчыма, уставім 12-м трэкам перапеўку песні "Гуси-лебеди" гурта Neuro Dubel, - каментуе будучы альбом лідар гурта Віктар Гурын. - Гэта будзе 80 на 20 адсоткаў, бо там ёсць некалькі сумных песень, яны ўжо ёсць у інтэрнэце. Увогуле, мы планавалі выданне на люты, але ў нас зацягнуўся працэс звядзення і давялося 5 песень даслаць у Польшчу. Калі іх зробяць, тады і будзем ладзіць прэзентацыю. Хутчэй за ўсё, яна пройдзе ў клубе Re:Public".

"Йо-Йо" не плануюць выдаваць "Respect Менделееву" на фізічных носьбітах, ён выйдзе ў выглядзе інтэрнэт-рэлізу. Прыкладна ў адзін час з альбомам у сеціве з'явяцца і два кліпы гурта. Дарэчы, у адным з відэа, на песню "Творческий отпуск", зняліся Аляксандр Кулінковіч ды Аляксандр Памідораў. Праўда, у якіх ролях яны выступяць, музыкі пакуль не раскрываюць.

Нагадаем, папярэдні альбом "Йо-Йо" "Невозможный" выйшаў у 2007 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі