Гурт Neuro Dubel адыграў вялікі сольны канцэрт пасля шэрагу забаронаў

Пакуль Лявон Вольскі вяртаў прыхільнікам "Крамбамбулі" грошы за квіткі на адменены канцэрт, іншы гурт з "чорнага спісу" здолеў такі адыграць сольны канцэрт. У адным з невялічкіх сталічных клубаў Neuro Dubel сабраў каля ста самых адданых заўзятараў.

Музыкі выконвалі свае найлепшыя хіты цягам больш чым 2-х гадзінаў. Але публіка ўсё роўна не жадала адпускаць Кулінковіча ды кампанію, няспынна выкрыкваючы назвы ўлюбёных кампазіцый.

Падчас выступу лідар гурта Аляксандр Кулінковіч прызнаўся, што вельмі сумаваў па выступах. Бо апошнія месяцы ў Neuro Dubel адмяняліся канцэрт за канцэртам. І да апошняга моманту не верыў, што і гэты канцэрт адбудзецца.

Напрыканцы Кулінковіч падзякаваў усіх прысутных і намякнуў, што гэта не апошняе з'яўленне гурта ў гэтым клубе. Праўда, дакладнай даты наступнага выступу пакуль не называў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі