Гітарыст гурта Rage стане хэдлайнерам фестывалю “Грыфаманія”

15 снежня ў ДК МТЗ адбудзецца 14-ы фестываль гітарыстаў “Грыфаманія”. У параўнанні з папярэднімі гадамі, сёлета чакаецца шмат дэбютаў, распавядае арганізатар імпрэзы Юрый Рашэтнікаў.

“З васьмі ўдзельнікаў толькі двое бралі ўдзел у мерапрыемстве раней. Вельмі шмат маладых таленавітых хлопцаў. У асноўным — усе мінскія, але ёсць адзін таленавіты гомельскі гітарыст. Асноўнай фішкай “Грыфаманіі” стане ўдзел зоркі Еўрапейскага ўзроўню — Віктара Смольскага, гітарыста нямецкага гурта Rage”.


Як высветлілася, у гэтыя дні Віктар прыедзе на радзіму па сваіх справах, але, нягледзячы на гэта, ён пагадзіўся адыграць сэт на фестывалі. Як і звычайна, гучаць у сольным гітарным ды “бэндавым” выкананні будуць рок, блюз ды фламенка. Пачатак — 19.00, квіткі каштуюць 60-80 тысяч рублёў.

Даведкі: 8-017-230-20-32, 8-029-563-30-60.

Фота: spblife.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі