Гісторыкі падрыхтавалі экскурсію па гродзенскай "вуліцы чырвоных ліхтароў"
Вандроўка па "гарачых мясцінах" ХІХ стагоддзя пройдзе 22 красавіка ў рамках фэсту экскурсаводаў.
Аўтар незвычайнай экскурсіі пад назвай “Маргінальны Гродна” – малады гісторык Сяргей Раманаў. Вандроўку па вуліцах, дзе ў перыяд Расійскай імперыі знаходзіліся піцейныя ўстановы і публічныя дамы, ён распрацаваў на аснове даследаванняў кандыдатаў гістарычных навук Аляксандра Радзюка і Таццяны Вароніч. Даклады пра такі аспект паўсядзённасці горада навукоўцы прэзентавалі на апошняй канферэнцыі “Гарадзенскі палімспест”.
Пачатак экскурсіі “Маргінальны Гродна” 22 красавіка а 16-й гадзіне каля Фарнага касцёла.
Фота — subscribe.ru