"Дыялог для мадэрнізацыі" сведчыць, што ЕС зацікаўлены ў Беларусі

Яна дала інтэрв'ю агенцтву БелаПАН з нагоды заканчэння сваёй дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Па словах дыпламаткі, і Беларусь, і ЕС перажываюць расчараванне з нагоды цяперашняй сітуацыі, якая знаходзіцца ў мёртвай кропцы. Але ЕС прапануе сяброўства і супрацоўніцтва, і гэта застаецца нязменным, падкрэслівае спадарыня Томас.

Дыпламатка адзначае, цяперашняя эканамічная мадэль Беларусі сутыкаецца з шэрагам цяжкасцяў, бо разлічвае на высокі ўзровень дзяржаўнай уласнасці, а таксама на атрыманне даволі значных рэсурсаў з іншых краін. На яе думку, нашай краіне неабходная эканамічная рэформа. Еўрасаюз пры гэтым мог бы падзяліцца рознымі ноў-хаў і досведам такіх рэформаў у краінах — чальцах ЕС.

Разам з тым, спадарыня Томас адзначыла, што дыялогу паміж Еўрасаюзам і Беларуссю перашкаджае наяўнасць палітвязняў у нашай краіне.

Фота — grsu.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі