“Дай Дарогу!” сыграюць вялікі канцэрт у Брэсце праз месяц

Канцэрты “Дай Дарогу!” ніхто не адмяняў! Пра гэта заявілі апаненты гурта і вырашылі дапамагчы брэсцкім панкам вярнуцца да канцэртнага жыцця. Праўда, узамен на канцэрты чыноўнікі просяць гурт, "які нібыта пагарачыўся", выдаліць са сваіх сацсетак інфармацыю пра персанажаў гэтай нашумелай гісторыі.

З такімі навінамі сёння звярнуўся да фэнаў лідар гурта Юрый Стыльскі на старонцы суполкі Вконтакте і падзякаваў прыхільнікам за падтрымку. Еўрарадыё дазванілася Юру, калі “Дай Дарогу!” акурат рэпетавалі. Музыка пацвердзіў інфармацыю і сказаў, што цяпер гурт выбірае дату канцэрту-прэзентацыі свайго апошняга альбома "Сковозь г..но" у Брэсце. Яна мусіць адбыцца прыкладна праз месяц у клубе “Сфера” — там, дзе і было запланавана.

Каманда хоча паверыць у тое, што на гэтым яе ганенні ў родным горадзе скончацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі