Беларусі з Масквы прапанавалі змагацца з катаваннямі ва ўсім свеце

Яны просяць распачаць крымінальную справу і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у катаваннях і жорсткім абыходжанні ў турме Гуантанама (на амерыканскай вайсковай базе на Кубе)!

Як тлумачыць Еўрарадыё сябра Савета пры прэзідэнце Расіі па развіццю грамадзянскай супольнасці і правам чалавека Андрэй Юраў, яны вырашылі скарыстацца беларускім заканадаўствам. І праверыць, ці пойдуць беларускія ўлады далей, 120225_juraukatavanni.mp3
Андрэй Юраў: “Пытанне ў тым, ці гатовая Рэспубліка Беларусь прымяняць гэты прынцып універсальнай юрысдыкцыі? Калі выявіцца, што гатовая, то незалежна ад таго, што яна зробіць у адносінах да нейкіх амерыканскіх салдат ці афіцэраў, то вельмі важна, што тады Беларусь можна будзе прымусіць расследаваць іншыя рэчы, у іншых краінах, нашмат да яе бліжэйшых. Да прыкладу, катаванні ў Казахстане, з якім Беларусь знаходзіцца ў адным Мытным саюзе, катаванні беларусаў, калі яны апынуліся ў турме іншай краіны, карацей, сітуацыя тады стане вельмі цікавай”.

Якім чынам беларускае правасуддзе будзе прыцягваць да адказнасці грамадзян трэціх краін, расійскі праваабаронца не ведае. Маўляў, прыдумайце самі, як вы будзеце выконваць сваё ж заканадаўства.

Фота — ukrday.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі