Беларусь і Расія сёння правядуць перамовы па "Росбелаўта"

Яна правядзе перамовы з Мінпрамгандлем Расіі па стварэнні сумеснага холдынгу "Росбелаўта" на базе МАЗа і КамАЗа, паведамляе РІА "Новости".

Нагадаем, што перамовы па стварэнні аўтахолдынгу цягнуцца з зімы 2010 года. Першапачаткова меркаваўся ўзаемны абмен акцыямі КамАЗа і МАЗа, але беларускія ўлады адмовіліся ад гэтага варыянту.

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка ў чэрвені 2012 года заяўляў, што Беларусь хоча ўнесці ў холдынг 75% мінус 1 акцыю МАЗа, каб атрымаць 50% акцый кіруючай кампаніі. Раней чакалася, што расійскі бок унясе 49,9% акцый КамАЗа.

Фота — nord-news.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі