Па яе словах, якія перадае interfax.by, яна сваім распараджэннем выпусціла з краіны Курманбека Бакіева, бо Кыргызстану пагражала грамадзянская вайна.
Атунбаева кажа, што рашэнне выпусціць Бакіева было прынята па просьбе прэзідэнтаў Казахстана, Расіі і ЗША. "Прэзідэнты дзвюх дзяржаваў настойвалі на гэтым і казалі, што вам патрэбна наша дапамога, і мы дапаможам. Я ўпэўнена, што ўсе нашы рашэнні былі прынятыя правільна", — заяўляе экс-кіраўніца краіны.
Нагадаем, што цяпер Кыргызстан патрабуе ад Мінска выдаць Бакіева, які пражывае ў Беларусі. Суд прызнаў Курманбека Бакіева і яго брата Жаныша вінаватымі ў разнастайных злачынствах. Экс-прэзідэнт Кыргызстана завочна асуджаны на 24 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Жаныбека Бакіева асдзілі на пажыццёвае пазбаўленне волі.
Фота — knews.kg
Бакіева выпусцілі ў Мінск з ведама кіраўніцтва Кыргызстана

Пра гэта заявіла экс-прэзідэнт Кыргызстана Роза Атунбаева.
-
15:11 01.04.2023
-
9:25 31.03.2023
-
12:58 25.07.2022