Асуджаныя ўдзельніцы Pussy Riot не будуць прасіць пра памілаванне

17 жніўня дзяўчаты атрымалі па 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Хамоўніцкі суд расійскай сталіцы прызнаў іх вінаватымі ў хуліганстве па матывах рэлігійнай нянавісці.

Нагадаем, што 22-гадовая Надзея Талаконнікава, 24-гадовая Марыя Алёхіна і 30-гадовая Кацярына Самуцэвіч правялі скандальную акцыю ў храме Хрыста Збаўцы. Яны зладзілі панк-малебен "Маці Божая, Пуціна прагані". Пад вартай яны правялі ўжо амаль паўгода.

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі