Амбасада Эстоніі афіцыйна пачынае прадстаўляць інтарэсы Швецыі ў Беларусі

Дакументы на прадстаўленне шведскай візы беларускім грамадзянам амбасада Швецыі закончыла прымаць 17 жніўня. Ад 21 жніўня шведскія візы пачне выдаваць амбасада Эстоніі, паведамляе БелаПАН.

Дарэчы, з сённяшняга дня пасольства Беларусі ў Швецыі спыняе прыём дакументаў на афармленне візаў. Функцыі пасольства Беларусі ў Швецыі будзе выконваць амбасада іншай краіны.

Прычынай для абвастрэння адносін паміж Беларуссю і Швецыяй стала рашэнне беларускага боку не працягваць акрэдытацыю шведскага амбасадара ў Беларусі Стэфана Эрыксана. Швецыя палічыла гэтае рашэнне палітычна матываваным і заявіла, што не жадае бачыць у сябе новага беларускага амбасадара, а таксама выслала з краіны яшчэ дваіх беларускіх дыпламатаў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі