Аляксандр Сапега прапануе “Яблочный чай вприкуску”

sapega.mp3 ("Как я провёл лето" у выкананні аўтара)

Бубнач Аляксандр Сапега падрыхтаваў да выдання сваю другую кнігу. Яна мае назву “Яблочный чай вприкуску". Гэта працяг кнігі “100 чашек Яблочного чая”, якую Сапега выдаў у 2009 годзе.

“Я, насамрэч, не пісьменнік, а збіральнік баек, — удакладняе Аляксандр. — Таму ў мяне не змяніўся фармат: гэта, як і былі, байкі, кароткія гісторыі з жыцця музыкаў, іх сяброў і мясцовай багемы. І нават памер кніжкі такі ж кішэнны”.

Новая кніга будзе складацца з дзвюх частак: у першую ўвойдуць кароткія апавяданні, сабраныя і запісаныя пасля выхаду “100 чашек”. Другая складзецца з лепшых баек з папярэдняй кнігі. Вокладку “Яблочного чая вприкуску” намаляваў сябра Аляксандра, мастак Алег Усціновіч. Фота гурта Apple Tea з залатымі інструментамі для вокладкі зрабілі Кацярына Шумская і Ўладзімір Цэслер.

Дарэчы, Сапега прысвячае кнігу 20-годдзю Apple Tea і абяцае, што яе наклад з’явіцца акурат перад вялікім юбілейным канцэртам джазмэнаў 25 красавіка. Сама ж кніга будзе прэзентаваная ў траўні ў кнігарні "ЛогвінаЎ".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі