Алесь Міхалевіч затрыманы ў аэрапорце Нью-Ёрка

Міхалевіч прыбыў у Нью-Ёрк рэйсам з Варшавы 25 верасня. Мэта яго прыезду — удзел у працы Генеральнай Асамблеі ААН і, у прыватнасці, яе камітэта па правах чалавека, перадае сайт "Хартыя'97".

Cупрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША спаслаліся на тое, што прозвішча Міхалевіча значыцца ў спісе Дэпартамента юстыцыі ЗША. Нагадаем, што КДБ Беларусі выдала міжнародны ордар на арышт Міхалевіча. Таму ў яго рэгулярна ўзнікаюць праблемы пры перасячэнні межаў розных дзяржаваў. Напрыклад, летась Міхалевіча нават арыштавалі пры спробе вылецець з аэрапорта Варшавы. Для яго вызвалення давялося ўмяшацца міністру замежных справаў Польшчы Радаславу Сікорскаму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі