Akute ўпершыню выступяць у Маскве

Магілёўскі гурт Akute працягне серыю “Беларускіх вечарын” у Маскве. Адмыслова да выступу ў China Town Cafe, які адбудзецца 16 лютага, музыкі падрыхтуюць праграму са старымі песнямі, якія ўжо не выконваюць у Беларусі. Але ёсць і іншая нагода!

 

“Мы нарэшце сустрэнемся з Маніжай. Яна зрабіла кавер на песню “Кроў бы вада”, які выйшаў на нашым EP Krou, – дзеліцца планамі на канцэрт Раман Жыгараў. – Мы спадзяемся, што атрымаецца нешта праспяваць разам з ёй, ды і проста будзе з ёй прыемна пазнаёміцца ўжывую”.


На выступ музыкі збіраюцца паклікаць “Би-2”, якія нядаўна ў інтэрв’ю ultra-music.com станоўча адгукнуліся на творчасць Akute.

 

Нагадаем, што да паездкі ў Расію на беларускай сцэне гурт Akute з’явяцца толькі аднойчы – на фестывалі “Даём рады”, які адбудзецца ў клубе Re:Public 1-га лютага.

Магілёўскі гурт Akute працягвае серыю Belarus Night Party у Маскве. Адмыслова да выступу ў China Town Cafe, які адбудзецца 16 лютага, гурт падрыхтуе праграму са старымі песнямі, якія ўжо не выконваюць у Беларусі.  

 

“Мы нарэшце сустрэнемся з Маніжай, якая зрабіла кавер на нашую песню “Кроў бы вада”, які выйшаў на нашым EP Krou, — дзеліцца планамі на канцэрт Раман Жыгараў. — Мы спадзяемся, што атрымаецца нешта праспяваць разам з ёй, ды і проста будзе прыемна пазнаёміцца ўжывую”.  

 

Музыкі прызнаюцца, што ніякіх глабальных надзей на маскоўскі выступ не ўскладаюць, маўляў, гэта будзе звычайны канцэрт. Да паездкі ў Расію на беларускай сцэне гурт Akute з’явяцца толькі аднойчы — на фестывалі “Даём рады”, які адбудзецца ў клубе Re:Public 1-га лютага.  

 

Нагадаем, Belarus Night Party пазіцыянуецца, як спроба пазнаёміць расіян з беларускай сучаснай музычнай культурай і даць прыклад таго, як адрываюцца беларусы. Першы такі канцэрт прайшоў у лістападзе пры падтрымцы гурта “РСП” ды Аляксандра Памідорава. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі