Рэктар БДУ прасіў трохпакаёўку за палітычныя чысткі ва ўніверсітэце

Андрэй Кароль

Андрэй Кароль / sb.by

Рэктарам БДУ з 2017 года з'яўляецца Андрэй Кароль. Пры ім ва ўніверсітэце, як заяўляюць "Кібер-партызаны", нормай сталі татальнае сачэнне за студэнтамі і выкладчыкамі, інтрыгі ды маніпуляцыі.

У 2021 годзе Андрэй Кароль захацеў атрымаць ад дзяржавы кватэру і падаў заяву на будаўніцтва трохпакаёўкі ў мінскім мікрараёне Лошыца-7. Яму адмовілі, бо сям’і з двух чалавек трохпакаёвую кватэру не даюць. Тады рэктар БДУ звярнуўся да тагачаснага міністра адукацыі Ігара Карпенкі, каб той паспрыяў яму з жытлом. Сярод сваіх заслуг ён назваў палітычныя чысткі ва ўніверсітэце. Як распавядалася ў першай частцы расследавання "Кібер-партызанаў", у БДУ па палітычных матывах было адлічана 140 студэнтаў і звольнена 50 выкладчыкаў.

Таксама Андрэй Кароль, як гаворыцца ў расследаванні, падмануў адміністрацыю Лукашэнкі, якая ініцыявала апытанне сярод выкладчыкаў ВНУ. Сярод іншага ў апытанні закраналіся пытанні працы рэктара. Андрэй Кароль успрыняў апытанне як пошук падставаў для свайго звальнення, таму анкетаванне адбылося толькі сярод тых выкладчыкаў, якія падтрымліваюць рэктара.

У выніку ў апытанні атрымалася, што больш за 78% выкладчыкаў задаволеныя кіраўніцтвам БДУ, а маральна-псіхалагічным кліматам ва ўніверсітэце — больш за 90% супрацоўнікаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі