Рэклама Дня Волі з'явілася на самым вялікім экране ў цэнтры Мінска

Рэклама Дня Волі з'явілася на самым вялікім экране ў цэнтры Мінска

Абвестка пра санкцыянаванае свята ў гонар 100-годдзя незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі з'явілася ў самым цэнтры Мінска. Пабачыць яе можна на самым вялікім экране сталіцы, размешчаным на гандлёвым цэнтры "Галерэя" на праспекце Пераможцаў, перадае Радыё "Свабода"

Як паведамлялася раней, святкаванне пройдзе 25 сакавіка з 13.00 да 19.00 каля Опернага тэатра. На канцэрце выступяць гурты Akute, Dzieciuki, "Мутнаевока" і "Разбітае сэрца пацана", рок-спевакі Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Пятро Клюеў і Юрый Стыльскі, акрамя таго рыхтуюцца выступы "Спеўнага сходу" і актораў "Свабоднага тэатра".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі