Вы тут

Рэканструкцыя плошчы Перамогі: гранітныя пліты абыдуцца ў 1,4 млн рублёў

Плошча Перамогі / Еўрарадыё, Раман Пратасевіч

На плошчы Перамогі ў Мінску пачалася рэканструкцыя, там ужо дэмантуюць ліхтарныя слупы. Абноўленую плошчу Перамогі плануюць прэзентаваць да 9 траўня 2020 года — да 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Ужо аб'яўлены тэндар на закупку для рэстаўрацыі гранітных пліт на 1,4 мільёна рублёў. Усяго патрэбна 170 квадратных метраў граніту таўшчынёй 35-40 сантыметраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.