Рэканструкцыя мінскага кінатэатра "Перамога" будзе больш сціплай — няма грошай
![Кінатэатр "Перамога" / minsknews.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/strojka-kinoteatr-pobeda-rekonstrukcziya-malinovskaya-2-kopiya.jpg.webp?itok=5-M42UjV)
Кінатэатр "Перамога" / minsknews.by
План рэканструкцыі кінатэатра “Перамога” у Мінску змянілі. Замест дадатковых памяшканняў будуць кіназалы.
Усё праз тое, што змяніўся арэндатар. І грошай няма. Унутраныя працы зробяць “у меншым аб’ёме, чым хацелася б”, кажа дырэктар КУП “Мінская спадчына" Аляксандр Кохан.
Першапачаткова планавалася, што ў будынку будуць тры кіназалы, кавярня, памяшканні для канферэнцый. Цяпер вырашылі пакінуць толькі кіназалы.
Абноўленая “Перамога” будзе разлічаная на 284 гледачоў. Рэканструкцыя павінна скончыцца ў верасні.
Найстарэйшы кінатэатр Мінска “Перамога” закрылі на рэканструкцыю яшчэ ў 2017 годзе. З таго часу КУП “Мінская спадчына” нават спрабавала прадаць будынак на аўкцыёне. За гэта арганізацыя атрымала папярэджанне пракуратуры за парушэнне заканадаўства аб распараджэнні дзяржаўнай уласнасцю і ахове гісторыка-культурнай спадчыны. У 2019 годзе сетка Silver Screen стала арандатарам "Перамогі" на 30 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.