Вы тут

Рэдкі асобнік Канстытуцыі ЗША прададзены за 43 мільёны долараў

Канстытуцыя ЗША 1787 года / sothebys.com​

Рэдкі асобнік Канстытуцыі ЗША прададзены на аўкцыёне Sotheby's за 43,17 мільёна долараў.

Канстытуцыя ЗША была выдадзеная ў колькасці 500 асобнікаў — па колькасці дэлегатаў Філадэльфійскага канвента 1787 года, дзе яна была прынятая. Усе дэпутаты атрымалі па адным асобніку 6-старонкавага дакумента. Прададзены рарытэт з'яўляецца адным з 13 асобнікаў Канстытуцыі, якія захаваліся да нашых дзён. Разам з тым гэта адзіная копія, якая захоўвалася ў прыватнай калекцыі. 

Выніковая цана лота больш чым у два разы перавысіла стартавую. Пакупнік асобніка Канстытуцыі ЗША невядомы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.