Рэальныя даходы беларусаў працягваюць падаць

Рэальныя даходы беларусаў працягваюць падаць

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў (намінальныя даходы з папраўкай на інфляцыю) за шэсць месяцаў 2017 года знізіліся на 0,8% да аналагічнага перыяду мінулага года. Пра гэта паведамляе Белстат.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў застаюцца ў мінусе з пачатку 2017 года:

Рэальныя даходы беларусаў працягваюць падаць
Скрыншот з сайта belstat.gov.by

Як вынікае з табліцы, у Мінскай вобласці рэальныя наяўныя грашовыя даходы за першае паўгоддзе выраслі на 1,2%. Але ў астатніх рэгіёнах гэты паказчык застаецца адмоўным. Больш за ўсё падзенне заўважнае ў Віцебскай (-2,8%) і Гродзенскай вобласці (-1,8%). Упалі рэальныя даходы і ў Мінску — на 0,9%.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 61,9%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, што прыносіць даход, — 8,1%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) — 24,4%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 5,6%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі