Re1ikt сёлета выдасць новы альбом і зменіць вобраз

Новы альбом гурта Re1ikt убачыць свет восенню гэтага года. Разам з ім і каманда з'явіцца перад прыхільнікамі ў абноўленым вобразе.


"Калі я кажу пра альбом, гэта значыць, што мы не проста запішам нейкую кружэлку і выкінем яе ў інтэрнет, — распавядае Еўрарадыё бубнач каманды Аляксандр Дземідзенка.Вядома, будуць розныя дадатковыя і прыемныя рэчы: будзе і кліп, і новы артворк у гурта, і новы імідж — не тое, што ўвогуле, але будзе развіццё і ў гэтым плане. Будзе шмат нечканых сюрпрызаў ад музыкаў".


Запіс новага лонгплэя Re1ikt пачнецца вясной. Бліжэйшы выступ гурта адбудзецца 26 студзеня ў сталічным клубе TNT.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі