Развітанне з Раманам Бандарэнкам пройдзе ў Мінску 20 лістапада

Развітанне з Раманам Бандарэнкам пройдзе ў Мінску 20 лістапада

Развітанне з Раманам Бандарэнкам адбудзецца ў пятніцу, 20 лістапада. Адпяванне — у мінскім храме Уваскрашэння Хрыстова (Гамарніка, 27А) з 11-й да 12-й гадзіны.

Сваякі просяць выконваць масачны рэжым, не рабіць фота і відэа, не прыносіць знічкі (не будзе магчымасці іх забраць), вянкі і кветкі можна будзе пакінуць каля ўваходу ў храм.

31-гадовы Раман Бандарэнка памёр 12 лістапада ў мінскай Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Увечары 11-га ён выйшаў у двор свайго дома — на "Плошчу перамен" — у момант, калі невядомыя зразалі бел-чырвона-белыя стужкі з агароджы. Падчас інцыдэнту невядомыя затрымалі Рамана і павезлі на бусе ў Цэнтральнае РУУС. Пазней ён быў дастаўлены ў рэанімацыю ў цяжкім стане. Выратаваць яго не ўдалося.

Справа Бандарэнкі набыла шырокі розгалас і ў Беларусі, і ў замежжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі