Развітанне з Ігарам Лучанком пройдзе 14 лістапада ў Цэнтральным Доме афіцэраў

Развітанне з Ігарам Лучанком пройдзе 14 лістапада ў Цэнтральным Доме афіцэраў

Развітанне з кампазітарам Ігарам Лучанком адбудзецца 14 лістапада ў Цэнтральным Доме афіцэраў з 11:00 да 14:00. Яго пахаваюць на Усходніх могілках сталіцы, піша БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, Народны артыст Беларусі і СССР Ігар Лучанок памёр на 81-м годзе жыцця. Незадоўга да таго, 2 лістапада, яго шпіталізавалі з інсультам.

Ігар Лучанок нарадзіўся ў Мінску 6 жніўня 1938 года. Найбольшую вядомасць яму прынеслі песні на словы беларускіх паэтаў. Ён аўтар музыкі да такіх вядомых твораў, як "Мой родны кут", "Я хаджу закаханы", "Спадчына", "Жураўлі на Палессе ляцяць", "Алеся", "Вераніка", "Ave Maria" (на словы Зянона Пазняка) ды інш. Яму (у суаўтарстве з Уладзімірам Мулявіным) належыць аўтарства першай беларускай рок-оперы "Гусляр" (паводле паэмы Янкі Купалы "Курган"). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі