Раварыст, які збіў пешахода бітай, цалкам прызнаў сваю віну

Раварыст, які збіў пешахода бітай, цалкам прызнаў сваю віну

Раварыст з бітай, які моцна збіў пешахода ў Мінску, у судзе цалкам прызнаў сваю віну. Разгляд яго крымінальнай справы адбываецца ў судзе Фрунзенскага раёна сталіцы. Дзеянні абвінавачанага кваліфікуюцца следствам паводле ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства).

Нагадаем, што інцыдэнт адбыўся 19 чэрвеня на вуліцы Прытыцкага. Пешаход-падлетак ішоў па краі роварнай сцежкі, калі яму насустрэч выехаў ровар. Раварыст урэзаўся ў пешахода, упаў, а потым узняўся, дастаў з заплечніка біту і ўдарыў хлопца па галаве. Пасля гэтага ён знік, не аказаўшы пацярпеламу дапамогі.

Падлетак атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і трапіў у лякарню.

Падчас допыту 30-гадовы раварыст патлумачыў, што біту яму падаравалі, у той вечар ён вырашыў забраць яе з працы і адвесці дадому. Пасля канфлікту на веладарожцы ён распілаваў і выкінуў прыладу злачынства, перадае БЕЛТА.

Пацярпелы ў інтэрв’ю Еўрарадыё сказаў, што хоча, каб агрэсар атрымаў 10 гадоў зняволення. Таксама хлопец кажа, што бацькі абвінавачанага тэлефанавалі яму, але не прабачыліся

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі