Ратавальнікі рэкамендуюць у час цыклону адмовіцца ад далёкіх паездак

Ратавальнікі рэкамендуюць у час цыклону адмовіцца ад далёкіх паездак

Ратавальнікі рэкамендуюць у час цыклону адмовіцца ад далёкіх паездак. У ноч на 10 лістапада ў беларускай сталіцы чакаецца снег, мокры снег. Ён ужо пайшоў увечары ў сераду.

Мінскае гарадское ўпраўленне МНС пры ўзмацненні ветру раіць па магчымасці заставацца дома, шчыльна закрыўшы пры гэтым вокны. Падчас знаходжання на вуліцы ў час снегападу ва ўмовах дрэннай бачнасці трэба быць вельмі ўважлівымі, асабліва пры пераходзе праезнай часткі, не рабіць рэзкіх рухаў і быць прадказальнымі для кіроўцаў, адзначаюць ратавальнікі.

У МНС мяркуюць, што ў такі час аўтаўладальнікам лепш адмовіцца ад паездак, асабліва далёкіх, а аўтамабілі паркаваць такім чынам, каб яны не перашкаджалі рабоце снегаўборачнай тэхнікі. Таксама пажадана не знаходзіцца паблізу дрэў і не паркаваць побач з імі машыны. У выпадку няспраўнасці або пры вельмі дрэннай бачнасці неабходна ўключыць аварыйную сігналізацыю, спыніцца на абочыне і чакаць дапамогі ў аўтамабілі, пры гэтым рухавік павінен заставацца ўключаным, а шкло прыадкрытым для забеспячэння вентыляцыі і прадухілення атручэння чадным газам. Пры ўзнікненні няштатных сітуацый (у тым ліку пры абрывах ліній электраперадачы) трэба неадкладна паведаміць аб іх па тэлефоне 101 або 112, інфармуе БЕЛТА.

ДАІ рэкамендуе пры моцных ападках выбіраць спакойны стыль кіравання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі