Рассельгаснагляд знайшоў двайное перавышэнне кансервантаў у беларускіх сырах

Рассельгаснагляд знайшоў двайное перавышэнне кансервантаў у беларускіх сырах

Рассельгаснагляд выказаў прэтэнзіі да сыроў беларускага паходжання. На сайце расійскага ведамства, беларускіх вытворцаў папракнулі ў недастатковым кантролі за выкарыстаннем кансервантаў у сырах.

Так, двайное перавышэнне масавай долі кансерванта (натрыю азотнакіслага Е251) расійскія спецыялісты выявілі ў сыры "Тыльзітэр" (45%) з рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната і ў сыры "Pesto green" з базілікам і часныком з "Малочнай кампаніі Навагрудскія Дары".

Узоры прадукцыі прадстаўнікі Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях бралі падчас кантролю ў пунктах папярэдняга паведамлення "Красная Горка" і "Красны Камень". Усе грузы мелі дэкларацыі пра адпаведнасць і ветэрынарныя суправаджальныя дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі Беларусі.

Расійскі бок прыпыніў дзеянне дэкларацый пра адпаведнасць згаданых гатункаў сыроў. На партыі нядобраякаснага тавару, якія паступілі ў Расію, накладзены арышт.

Дарэчы, навагрудская кампанія ўжо гарантавала, што надалей такой сітуацыі не дапусціць.

Фота: polzavred.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі