Вы тут

Рассельгаснагляд: Праз Беларусь незаконна ідуць амерыканскія курыныя кумпячкі

Фота: pixabay.com

Канал незаконных паставак амерыканскіх курыных кумпячкоў у Расію выявілі спецыялісты Рассельгаснагляду. Буйныя партыі прадукцыі вязуць пад выглядам транзіту з Літвы ў Казахстан праз Беларусь. Пра гэта журналістам распавёў у кулуарах пасяджэння грамадскага савета пры Рассельгаснаглядзе кіраўнік ведамства Сяргей Данкверт.

"Заязджаюць праз беларускую мяжу — так лягчэй. Добра, што ў нас у Смаленску ёсць магчымасць дагледзець. Таму мы нашым калегам кажам: давайце збярэмся ў ЕЭК і будзем гэта абмяркоўваць усе разам", — прыводзіць interfax.by словы расійскага чыноўніка. Па яго словах, пастаўшчыкі імкнуцца стварыць новы канал незаконнага ўвозу кураціны ў Расію. 

Пастаўкі мяса птушкі з ЗША ў Расію забароненыя з 2014 года. Рассельгаснагляд паведамляе, што кантрабандныя пастаўкі мяса афармляюцца як літоўскія, потым адпраўляюцца нібыта ў Казахстан. Ведамства выявіла, што амерыканскія курыныя кумпячкі ў парушэнне законаў прадаваліся ў Омскай, Новасібірскай і Арэнбургскай абласцях Расіі.