Вы тут

Расійскую халву з кішэчнай палачкай прадавалі ў Брэсце

У Брэсце выявілі небяспечную расійскую халву і ўкраінскі торт / brestinsp.datacenter.by

Брэсцкая абласная інспекцыя Дзяржстандарту выявіла небяспечную прадукцыю, якую прадавалі ў мясцовых крамах. 

Увагу спецыялістаў прыцягнуў замарожаны паветрана-арэхавы торт з арахісам "Кіеўскі", выраблены ўкраінскай фірмай "Джы эф Сі". Ён не адпавядаў тэхнічнаму рэгламенту на маслатлушчавую прадукцыю. Масавая доля сумы транс-ізамераў тлустых кіслот у ім у 5,5 раза перавышала дапушчальную норму (10,9% пры максімальна дапушчальным значэнні 2,0 %).

У халве, зробленай на Барнаульскай халвічнай фабрыцы ў Расіі, эксперты выявілі бактэрыі групы кішэчных палачак. 

Уся небяспечная прадукцыя была ўтылізаваная. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.