Расійскія вайскоўцы "зачысцілі населены пункт" у Беларусі

"Зачыстка" населенага пункту / кадр з відэа

На палігоне ў Беларусі расійскія вайскоўцы правялі "зачыстку населенага пункту", паведамляе прэс-служба Мінабароны Расіі.

"Гэты "горад" на палігоне ў Беларусі пабудавалі спецыяльна для адпрацоўкі асноўных элементаў тактыкі. "Зачыстка" населенага пункта — адзін з іх. Дзейнічаць, для большай эфектыўнасці, трэба раптоўна", — падкрэсліваюць у расійскім вайсковым ведамстве.

Пад прыкрыццём агню цяжкай тэхнікі расійскія вайскоўцы блакавалі магчымыя шляхі адыходу і "прачасалі" населены пункт. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.