Расійскія спецслужбы знайшлі "саўдзельніка" забойства Дар'і Дугінай

У ФСБ расказалі новыя падрабязнасці расследавання забойства Дар'і Дугінай / ТАСС​
У ФСБ расказалі новыя падрабязнасці расследавання забойства Дар'і Дугінай / ТАСС​

ФСБ Расіі апублікавала новыя падрабязнасці свайго расследавання забойства Дар'і Дугінай — дачкі Аляксандра Дугіна, якога лічаць аўтарам канцэпцыі "рускага свету".  У Наталлі Воўк, якая, паводле версіі расійскіх спецслужбаў, падклала выбуховае прыстасаванне пад аўтамабіль Дугінай, быў саўдзельнік — грамадзянін Украіны Багдан Цыганенка, сцвярджаюць у ФСБ. Цыганенка прыехаў у Расію 30 ліпеня 2022 года праз Эстонію, а з'ехаў — за дзень да выбуху аўтамабіля Дугінай.

Паводле версіі ФСБ, Цыганенка забяспечыў Наталлю Воўк "падробленымі аўтамабільнымі нумарамі і дакументамі на імя рэальнай грамадзянкі Рэспублікі Казахстан Юліі Зайко". Акрамя таго, ён нібыта дапамог сабраць самаробную выбуховую прыладу ў арандаваным гаражы на паўднёвым захадзе Масквы.

У ФСБ кажуць, што грамадзянка Украіны Наталля Воўк служыла ў палку "Азоў". Украіна адмаўляе сваю датычнасьць да гібелі расійскай журналісткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі